Home
Litota
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Litota's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Monday, February 6th, 2006
    12:00 am
    Вось вырашыла нагадаць тым, хто яшчэ сядзіць у гэтым зачыненым дзёньніку. Я ўжо даўно тут: [info]litota_.
    Friday, December 30th, 2005
    5:24 pm
    Перафрэнджвайце
    Апошні шанец вам сёлета даецца.
    Гэты дзёньнік зачынены.
    Цяпер я тут [info]litota_
    Давайце дружна фрэндзіць.
    Wednesday, December 28th, 2005
    1:24 am
    А вы што яшчэ тут робіце?

    Я ўжо даўно на іншым дзёньніку: [info]litota_
    Monday, December 26th, 2005
    8:46 pm
    Перабіраемся
    Вы ж ведаеце, што я ўжо тут: [info]litota_?
    Sunday, December 25th, 2005
    2:27 am
    Гадавіна ЖЖ
    А ў мяне сёньня, між іншым, сьвята. Майму ЖЖ - адзін гадок.
    За гэты час у мяне зьявілася 168 фрэндаў. Столькі ж жж-юзераў занесьлі ў фрэнды мяне.
    [info]olgatt празь якую я даведалася пра ЖЖ, як заўсёды, жжот.
    Напэўна, самым дарагім чалавекам, зь якім я пазнаёмілася дзякуючы ЖЖ, стаў [info]daroha. Вельмі люблю [info]paul_broom, асабліва калі яго няма :).
    Удзячная ЖЖ за [info]maryjka_, [info]lelichak, [info]wolny.
    Вельмі шчасьлівая мець такога знаёмага, як ананім, аматар вілейскай каўбасы, пальцам пханай, зь якім мы бачыліся аднойчы, за межамі нашай сінявокай.
    Радая, што калісьці дэвіртуалізавалася з [info]miraslau, [info]euga, [info]dm_dmitriev, [info]hondurazian, [info]ales_n, [info]vinah, [info]dajna, [info]manivid, [info]kvetki, [info]zmila.
    Праз 3 гады, нарэсьце, у ЖЖ я высьветліла адносіны з [info]m_panin.
    З задавальненьнем пазнаёмілася б яшчэ з [info]unutranyholas, [info]d2, [info]balachon.
    Са спадаром [info]volat таксама пазнаёмілася б. Але ён са мной нават па тэлефоне размаўляць ня хоча.
    За год я зьмясьціла 290 запісаў. Мяне адкамэнтавалі 5069 разоў. Я напісала 3052 камэнтары.

    З гэтай нагоды мой ЖЖ зачыняецца. Больш тут пісаць ня буду. Таму ўсе дружна пераходзім сюды: [info]litota_.
    Сустрэнемся там.

    Current Music: Музыка са спэктаклю "Больше чем дождь"
    12:36 am
    Як сыходзяць з ЖЖ
    Ну вось, нарэсьце нехта і да цябе прыйдзе. І ня проста нехта там, а сам Будулай (ну, ў ЖЖ у яго юзернэйм такі). Тысячнік – не абы хто.
    Таааакс... Дастаём заначкі. Шампунь для нармальных валасоў – ніякіх там тлустых і зь перхацьцю. Тонік для нармальнай скуры – навошта яму бачыць гэтыя супраць вугрэй і чорных кропак? Хаваем Дэна Браўна, Югасю Каляду. Ніякай папсы. Тэээээкс... Што ў нас тут? Ага – Хэменгуэй, Даўлатаў... Выкладаем Бунюэля і Альмадовара. “Амэрыканскія пірагі” засоўваем у шуфляду. “Руки вверх”, Алсу, Брытні – усё гэта пакідаць навідавоку нельга. Застаюцца толькі NRM, Пятніца. Таааак... А Avril Lavign куды? Ай, схаваю на ўсякі выпадак. Можа, яшчэ зьбегаць па “Нашу Ніву”? Не, няма ўжо часу. Галоўнае – “Детективные истории” схавала. Піжама. Тэээкс... Усё роўна апрануць не давядзецца, дык хаця б няхай на сьпінцы крэсла павісіць, калі не на маёй. Цяпер і ня сорамна чалавека да сябе прывесьці.
    Ага, вось і ён, відаць...

    ...Вось жа ж вылюдак. У фрэнды мяне так і не дадаў. Быццам сэкс – яшчэ не нагода. Толькі на разьвітаньне сказаў: сустрэнемся ў асьцы. Бррр... Встретимся в аду, крошка.
    Усё, выдаляю сябе з ЖЖ. Ніхто мяне тут больш не пабачыць. Бывайце, дарагія фрэнды. Я вас любіла. Вы ні ў чым не вінаватыя. Мяне забіла каханьне.
    Толькі адно апошняе жаданьне: няхай на маім пахаваньні гучыць Юра Шатуноў.


    Усе падзеі і героі выдуманыя. Любое супадзеньне - выпадковае.

    Current Music: Музыка са спэктаклю "Больше чем дождь"
    Saturday, December 24th, 2005
    12:39 am
    Абмен
    Абмянялася зь сяброўкай. Я ёй - касмэтычны аловак, яна мне - блёк паперы А4.
    Па-мойму, файна.
    Wednesday, December 21st, 2005
    9:57 pm
    Марныя мужчыны
    Тры асноўныя складнікі мужчыны маёй мары:
    - беларускамоўны
    - прыгожы
    - Дынько (выбачайце, разумны)
    9:32 pm
    Пра хлусьню
    Адна мая сяброўка сёньня сказала, што ня зьдзівіцца ўжо, калі я нават пасярод факультэту здыму штаны. А я думаю - хлусіць. Зьдзівіцца.
    1:56 am
    Сядзелі з Насьцяй... Нюхалі "ARCHE"...

    Current Music: No Doubt
    Tuesday, December 20th, 2005
    10:47 am
    Дынастыя пісьменьнікаў
    Ня ведаю, як вы, а я думаю, што [info]kashlik - сын Арлова...

    Sunday, December 18th, 2005
    3:22 pm
    Пасьля цырульні
    Цяпер я такая



    Фотасэсыя тут )

    (с) Фота [info]n_mancewich
    Saturday, December 17th, 2005
    1:42 pm
    Thursday, December 15th, 2005
    8:44 pm
    "Салідарнасьць" і ганарар
    Зь вясны ў "Салідарнасьці" ляжыць мой ганарар.
    Спачатку зьехала ў Штаты на 3 месяцы, пасьля ўсё ніяк не магла дайсьці да рэдакцыі.
    Але ў сьвятле апошніх падзей, якія адбываюцца з нашай незалежнай прэсай (у тым ліку і з "Салідарнасьцю"), неяк ужо нават няёмка ісьці туды за грашыма. Няхай, мо, іх там між сабой падзеляць, га?..
    Wednesday, December 14th, 2005
    11:13 pm
    Сны
    Калі клясыфікаваць сны па частотнасьці іх мне зьяўлення, дык на першым месцы будзе стаяць акрабатыка. Вельмі часта сьніцца, што мы ўдзельнічаем у спаборніцтвах (найчасьцей у Гомелі), альбо трэніруемся ў нашай вілейскай залі.
    На другім месцы - сны пра майго сабаку-баксэра Джоя.

    Дык вось, напэўна, найчасьцей мне сьніцца тое, чаго ў мяне ўжо няма. Тое, аб зьнікненьні чаго я шкадую. Па чым сумую.

    На трэцяе месца стаўлю сны, у якіх гуляю па вуліцы голай. І пры гэтым адчуваю страшэнны сорам, але пайсьці апрануцца чамусьці не магу.
    Чацьвёртае месца - бяззубым снам. Вельмі страшна адчуваць адсутнасьць зубоў і разумець, што яны не малочныя і ўжо ня вырастуць.

    Такім чынам, я часта бачу сны пра тое, чаго не хачу пазбавіцца (адзеньне, зубы).

    А вось, што я сьніла ў дзяцінстве:

    Губляю бацькоў. Быццам, ідзём зь імі па вуліцы, і раптам яны збочваюць за рог, я туды ж, а іх ужо там няма.
    Яшчэ сьнілася, што я звальваюся з ложку, а пад ложак мяне цягне якая-небудзь пачвара.
    Часта падала з афігеннай вышыні ўва сьне. Што і цяпер не вялікая рэдкасьць.

    Адзін мой сон спраўдзіўся.

    Быў выпадак, калі той самы сон я сьніла кожную ноч разоў 5 запар.

    Можа, ёсьць тут псыхолягі, якія што-небудзь растлумачаць?

    Раскажыце, што сьніцца вам.

    Current Music: Avril Lavigne
    Tuesday, December 13th, 2005
    6:33 pm
    Пра мой узровень ангельскай мовы
    Сёньня прыйшла на фірму, а там веды ангельскай мовы правяраюць. Заняла чаргу. Перада мной нейкая дзяўчынка лажаецца. Чакаю.
    Ну, вось і мой час. Пытаюцца:
    - Дзе вучыцеся?
    - БДУ.
    - Факультэт?
    - Журналістыкі.
    - Які ў вас узровень ангельскай мовы? Ну, колькі гадзін у тыдзень?
    - Зусім няма, - кажу.
    Мяне нават не правяралі. Так узялі. :)))

    Current Music: American Beauty - Already dead (soundtrack)
    6:28 pm
    Лысая жанчына
    Лысая жанчына есьць вафельную цукерку і папраўляе чубок, які не існуе, гледзячы на свой адбітак у крывым люстэрку дзьвярэй тралейбуса. Лысая жанчына паліць папіросу і чысьціць жоўтыя зубы ўказальным пальцам. Лысая жанчына носіць зялёны пінжак з тлустай плямай на левай кішэні і чырвоныя штаны, купленыя ў краме “Second Hand”. Лысая жанчына працуе санітаркай у раённым дзіцячым шпіталі. Яна атрымала кварцавае апраменьваньне і аблысела. Але сказала ўсім, што пагаліласа налыса ў знак салідарнасьці з ахвярамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Лысай жанчыне ўручылі ордэн за заслугі перад Айчынай, і цяпер яна бясплатна езьдзіць у грамадскім транспарце. Лысая жанчына не існуе і ніколі не існавала. Гэта вынік вашай фантазіі.

    Лысая жанчына плача, гледзячы ў мае вочы...

    Current Music: Мара - По дороге к Амстердаму
    Monday, December 12th, 2005
    8:01 pm
    Хачу:
    - пафарбаваць валасы ў цёмны колер (такі, як быў у мяне летась);
    - зрабіць завіўку;
    - пастрыгчы чубок;
    - пракалоць пупок.

    Усё гэта патрабуе грошай. Якіх у мяне, на жаль, бракуе.
    7:51 pm
    Ідэя!
    Можа, варта безадказна закахацца ў ЖЖ-юзера...
    На мой погляд - файная ідэя. А вам як?
    Sunday, December 11th, 2005
    11:03 pm
    У працяг тэмы купюраў
    А чаму ў нас яшчэ няма грошай з партрэтам Прэзыдэнта?
[ << Previous 20 ]
Маршрутка   About LiveJournal.com

Advertisement